Збой у працы анлайн-банка Belarusbank і "М-Банкінга"
Аплікацыя "Беларусбанка" / LookByMedia
Збой у працы анлайн-банка Belarusbank і "М-Банкінга". Баланс на рахунках адлюстроўваецца некарэктна, а некаторыя карыстальнікі дык і ўвогуле не могуць увайсці ў сэрвісы.
"Мы бачым праблему з адлюстраваннем балансаў: сродкі могуць быць часова недаступныя для прагляду", — каментуюць у прэс-службе "Беларусбанка". І просяць прабачэння за часовыя нязручнасці.
Праблемы могуць быць звязаныя з чарговым ударам па расійскай інфраструктуры "Яндэкса". Уночы на 11-га кастрычніка ўкраінскі дрон упаў на дата-цэнтр ва Уладзімірскай вобласці.