"Беларусбанк" змяніў умовы па гучным крэдыце пад 1%
Беларусбанк
"Беларусбанк" змяніў умовы па гучным крэдыце на будаўніцтва жылля пад 1%. Галоўныя змены закранаюць магчымасці датэрміновага пагашэння. Цяпер пагасіць крэдыт датэрмінова будзе нельга на працягу першых 5 гадоў.
На сайце банка ўдакладняюць: "Датэрміновае пагашэнне ажыццяўляецца без абмежаванняў, за выключэннем крэдыту "Іпатэка з намі" (грэйс-перыяд 24 месяцы), па якім права на датэрміновае пагашэнне крэдыту прадастаўляецца толькі пасля заканчэння 60 месяцаў з даты заключэння крэдытнага дагавора".
Як даведалася выданне Office Life, змены набылі моц з сённяшняга дня і закранаюць усіх забудоўшчыкаў. Праўда, змененыя ўмовы па іпатэцы пад 1% дзейнічаюць толькі для новых дагавораў. Для тых, хто паспеў заключыць іх раней, умовы застануцца ранейшымі.
Атрымліваецца, пагашаць суперкрэдыт цяпер будуць так: першы год трэба плаціць толькі адсоткі па крэдыце, потым пачынаецца пагашэнне асноўнага доўгу, і ўвесь гэты час дзейнічае стаўка 1% гадавых. Пасля гэтага пачне дзейнічаць асноўная стаўка — стаўка рэфінансавання плюс 6,15 п.п. (цяпер гэта 15,4%). І толькі праз тры гады выплат па поўнай стаўцы можна будзе датэрмінова пагасіць крэдыт.
У сацсетках беларусы ўжо масава пішуць, што адмяняюць запланаваныя візіты ў банк.