Курс долара зноў перавысіў 3 рублі

Долары

Долары / Reuters

Па выніках валютных таргоў, якія адбыліся на Беларускай валютна-фондавай біржы 10 лістапада, выраслі курсы долара, еўра і кітайскага юаня.

Долар і еўра абнавілі максімумы за тры з паловай тыдні. Прычым курс долара зноў перавысіў псіхалагічную планку ў 3 рублі.

Курс расійскага рубля панізіўся і прадэманстраваў мінімум амаль за тры тыдні.

Вынікі валютных таргоў 10 лістапада: 

Долары ЗША: 3,0019 (+0,0043 / +0,14%);
Еўра: 3,3707 (+0,0180 / +0,54%);
Расійскі рубель: 3,6399 (−0,0133 / −0,36%);
Кітайскі юань: 4,5069 (+0,0118 / +0,26%).

Курс долара зноў перавысіў 3 рублі
Валютныя курсы / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.