Ад Амана да В’етнама: пра турпаездку Лукашэнкі і ўзбраенне самаабароны — эфір

Аляксандр Класкоўскі

Аляксандр Класкоўскі / Euroradio

Напрыканцы мінулага тыдня Лукашэнка выправіўся ў тур па Персідскім заліве і Паўднёва-Усходняй Азіі. Падчас яго ён наведае шэраг экзатычных краін, будзе спраўджваць, як выконваюцца дасягнутыя летась міждзяржаўныя дамоўленасці. Але колькі ў гэтай паездцы дзяржаўнай патрэбы, а колькі палітычнага турызму, застаецца пад пытаннем. Пад такім жа пытаннем і карысць ад яго спроб давесці французам (і не толькі), што ніякага дачынення да пачатку пуцінскай агрэсіі супраць Украіны ён не мае і што ніякі ён не суагрэсар. Проста з ім ніхто ў Крамлі раіцца не лічыць патрэбным па сапраўды важных пытаннях.

Што мае на мэце распіяраны прапагандай тур Лукашэнкі ў краіны Персідскага заліва і Паўднёва-Усходняй Азіі? Ці атрымалася ў Лукашэнкі адмыцца ад статусу суагрэсара і навошта ў “Беларусі масава раздаюць зброю атрадам самаабароны”? Чаму спецслужбы зноў актывізаваліся ў сваіх спробах застрашыць актывістаў дэмсіл і што стаіць за нападкамі “праўдарубаў” на палітыкаў у эміграцыі і журналістаў незалежных СМІ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва “Позірк” Аляксандр Класкоўскі ў 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.