Што рабіць, калі вас прызналі “пагрозай нацыянальнай бяспецы”? Эфір
Алесь Міхалевіч / Еўрарадыё
Беларускага добраахвотніка, які, па сведчаннях камандзіраў, ужо нават паспеў паўдзельнічаць у баях з расійскімі акупантамі, нечакана прызналі… пагрозай нацыянальнай бяспецы Украіны. І на гэтай падставе адмовілі ў выдачы дакументаў, каб афіцыйна аформіцца ў ЗСУ. Не прайшоў праверку, якая цягнулася шмат месяцаў. А ў гэты ж час у Беларусі праводзяць ператрусы ў атрымальнікаў стыпендый EU4Belarus — SALT і іх сваякоў. І не спрыняюцца спробы застрашваць і вербаваць актывістаў за мяжой.
На якой падставе вас могуць прызнаваць пагрозай нацыянальнай бяспецы і як абскардзіць гэта рашэнне? Наколькі вялікай можа быць справа атрымальнікаў стыпендый EU4Belarus — SALT і іх сваякоў? Што рабіць у выпадку ўзнікнення пагрозы і ці ёсць шансы перагуляць вярбоўшчыка з КДБ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае адвакат, спецыяліст у галіне міжнародна-прававога супрацоўніцтва па крымінальных справах, доктар сацыяльных навук, кіраўнік адвакацкага бюро “Legal status” Алесь Міхалевіч у 13:00.