“Чорная метка” чыноўнікаў: ці ўратуе Муравейку “ваенны менеджмент” — эфір

Андрэй Махоўскі

Андрэй Махоўскі / Euroradio

Прызначэнне кіраваць Віцебскай вобласцю ўжо даволі даўно стала для чыноўнікаў свайго роду пакараннем, “чорнай меткай” няўдачніка. І вось на гэтую пасаду прызначаны чарговы новы кіраўнік — былы начальнік Генштаба Муравейка. Знаходжанне яго (пасля Генштаба) на пасадзе намесніка кіраўніка лукашэнкаўскай Адміністрацыі не паспеў заўважыць ніхто — відаць, нават ён сам. І вось цяпер гэты генерал будзе з дапамогай “ваеннага менеджменту” выцягваць Віцебшчыну з эканамічнай прорвы.

Чаму Віцебская вобласць стала своеасаблівай калоніяй узмоцненага рэжыму для чыноўнікаў? Ці можна ўжо сёння казаць, што ў Муравейкі на пасадзе кіраўніка Віцебшчыны таксама нічога не атрымаецца? Лукашэнка звярнуў увагу на лён — які лёс чакае гэтае беларускае золата? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы “Оптымум” на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі ў 16:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.