“Разбяромся з інтэлектам і з усімі”: як Лукашэнка адвучыць моладзь “ціктокацца” — эфір

Андрэй Махоўскі

Андрэй Махоўскі / Euroradio

Паездкі Лукашэнкі ў рэгіёны ўжо шмат гадоў подобныя адна да другой. Спачатку ён “з верталёта” выяўляе хібы і неахайнасці ў працы мясцовых кіраўнікоў. І выдае ўсім — ад аблвыканкамаўскіх начальнікаў да старшынь сельгапрадпрыемстваў. Перападае і міністрам, і прадстаўнікам лукашэнкаўскай Адміністрацыі. Далей ідзе лекцыя пра тое, як трэба правільна працаваць, і агляд геапалітычных падзей. Паездка на Віцебшчыну дадала яшчэ і тэму штучнага інтэлекту, з якім Лукашэнка таксама паабяцаў разабрацца.

Чым Лукашэнку не дагадзіў штучны інтэлект і што ён прапануе моладзі замест сацсетак? Ці ўратуе сельскую гаспадарку раздача зямлі “сваім” бізнесменам? Ці здолее рэжым заткнуць дзіры ў бюджэце падвышэннем падаткаў і продажам Трампу калію? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы “Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі ў 14:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.