Пра турму, вызваленні і “легітымізацыю рэжыму” — эфір з Калеснікавай

Марыя Калеснікава

Марыя Калеснікава / lookby.media

Пра неабходнасць рабіць усё магчымае, дамаўляцца ці нават гандлявацца з рэжымам, але выцягваць з-за кратаў палітвязняў былая палітзняволеная Марыя Калеснікава казала з першых дзён свайго вызвалення. І нават на фоне перамоўнага трэка ЗША — Беларусь, па якім палітвязні вызваляліся (хай сабе і з дэпартацыяй з краіны і без дакументаў), заклікі Калеснікавай шмат для каго гучалі непрымальна. Але потым быў “польскі трэк” і вызваленне Пачобута, з’явіўся “Ліст палітзняволеных”, і стаўленне да слоў Калеснікавай пачало мяняцца. Хоць адказу на пытанне пра спыненне рэпрэсій дагэтуль няма.

Што было самым страшным у зняволенні і ці стала нешта непрыемным адкрыццём пасля вызвалення? Ці сапраўды існуе меркаванне, што “галоўнае — вызваліць краіну, а людзі могуць пасядзець”, і ад каго яна гэтыя тэзісы чула? Як схіліць краіны ЕС больш актыўна “ўпісвацца” за беларускіх палітвязняў і ці прывядзе гэта да спынення рэпрэсій у краіне? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем з былой палітзняволенай, адной з лідарак пратэстаў 2020 года Марыяй Калеснікавай у 17:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.