У Кіеве прадалі кватэру расійскага блогера Арцемія Лебедзева — "на аднаўленне Украіны"

Кватэра Арцемія Лебедзева

Кватэра Арцемія Лебедзева / Фонд дзяржаўнай маёмасці Украіны

Фонд дзяржаўнай маёмасці Украіны прадаў на анлайн-аўкцыёне кватэру расійскага прапагандыста Арцемія Лебедзева, якая знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Кіева. Пра гэта паведамляе hromadske.ua са спасылкай на сам Фонд.

Прадалі яе за 8 мільёнаў грыўняў (больш за 170 тысяч долараў).

Плошча кватэры — 193,2 квадратнага метра. Яна займае два ўзроўні шостага паверха шасціпавярховага дома. Там ёсць тры пакоі, кабінеты, кухня, два санвузлы, тры гаўбцы і гаспадарчыя памяшканні. Яе агульны стан ацэньваюць як здавальняючы.

У анлайн-аўкцыёне ўдзльнічалі два пакупнікі.

Раней кватэру канфіскавалі судовым рашэннем на карысць дзяржавы ў рамках прымянення санкцый. Сродкі ад продажу падсанкцыйнай маёмасці накіроўваюць у адмысловы фонд для аднаўлення Украіны.

Арцемій Лебедзеў — расійскі дызайнер і блогер. У чэрвені 2022-га ён зняў на тэрыторыі Запарожскай АЭС заказны рэпартаж для крамлёўскіх медыярэсурсаў пра захоп станцыі. За гэта Служба бяспекі Украіны абвясціла яму падазрэнне ў апраўданні расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.