"Дынама-Мінск" перамагло "Белшыну", а "Іслач" — "МЛ Віцебск". У чэмпіянаце новы лідар
Вынікі адкладзеных матчаў 17-га туру ў Вышэйшай лізе / "Динамо-Минск"
28 кастрычніка адбыліся два перанесеныя матчы 17-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе. Мінскае "Дынама", гуляючы ўдзесяцёх з 18-й хвіліны матчу да 85-й, здабыло перамогу над "Белшынай" з лікам 3:2. Да канца гульні бабруйчане таксама засталіся ўдзесяцёх.
У Мінску "Іслач" у цяжкім матчы перамагла "МЛ Віцебск" — 1:0.
Пасля гэтых гульняў у чэмпіянаце не засталося несыгранных сустрэч і памяняліся месцамі лідары: "Дынама-Мінск" узначаліла турнір, апярэджваючы "МЛ Віцебск" на два ачкі, а ўсяго на адно ачко ад яго — "Іслач".
Верхняя частка турнірнай табліцы цяпер выглядае так: