Беларусбанк уводзіць абмежаванні па картах: што зменіцца з кастрычніка
Беларусбанк / yandex.by
Беларусбанк змяняе правілы працы з картамі ў праграме M-Belarusbank. Абмежаванні закрануць карыстальнікаў, якія дадалі ў праграму чужыя карты — напрыклад, каб дапамагаць сваякам распараджацца грашыма. Такую магчымасць вырашылі прыбраць для барацьбы з махлярствам.
Да 1 кастрычніка чужыя карты трэба выдаліць з праграмы. Калі гэтага не зрабіць, перастаць працаваць могуць усе дададзеныя карты — у тым ліку ўласныя. Тым, каму трэба і надалей дапамагаць блізкім, у банку прапануюць аформіць дадатковую карту да рахунку іншага чалавека.