Нацбанк хоча ўсталяваць сцяг за 285 тысяч рублёў

Нацбанк Беларусі 

Нацбанк Беларусі  / LookByMedia

Нацыянальны банк Беларусі апублікаваў тэндар на ўстаноўку сцяга на сваім будынку па вуліцы Леніна, 14 у Мінску. На выкананне задачы гатовыя выдзеліць амаль 285 тысяч рублёў згодна з аб'явай пра дзяржзакупку, якую знайшло Еўрарадыё.

За гэтыя грошы трэба будзе не толькі правесці мантажныя працы, але і знайсці "архітэктурныя рашэнні", а потым таксама зрабіць "архітэктурную падсветку" для сцяга на будынку.

Зрабіць усе працы трэба будзе да сярэдзіны снежня.

Нацбанк хоча ўсталяваць сцяг за 285 тысяч рублёў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.