Спартыўны арбітражны суд дапусціў расійскіх хакеістаў на міжнародныя турніры

Хакей, ілюстрацыйнае фота

Хакей, ілюстрацыйнае фота / ria.ru

Спартыўны арбітражны суд (CAS) дазволіў Федэрацыі хакея Расіі удзельнічаць ва ўсіх чэмпіянатах пад эгідай Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF).

Міжнародная федэрацыя хакея расчараваная такім рашэннем і не згодная з ім. У ІІХФ кажуць, што забарона была неабходная для гарантыі бяспекі ўсіх удзельнікаў і забеспячэння цэласнасці спаборніцтваў. Тым не менш федэрацыя будзе выконваць рашэнне суда.

У ІІХФ адзначаюць, што некаторыя турніры знаходзяцца на высокай ступені падрыхтоўкі. Для выканання рашэння арбітражнага суда спатрэбіцца перагледзець фармат спаборніцтваў, расклады, арганізацыю паездак і пражывання, а таксама меры бяспекі. Зрабіць гэта неадкладна немагчыма.

Расійскія спартоўцы трапілі пад міжнародныя санкцыі пасля шырокамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе. Разам з імі ў міжнародны "бан" трапілі і беларусы. Нядаўна Міжнародны Алімпійскі камітэт рэкамендаваў спартовым федэрацыям зняць абмежаванні з беларускіх і расійскіх спартоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.