ЗША прыпынілі санкцыі на расійскі дызель — аднак гэта не дапаможа знізіць кошты паліва
Кошты паліва — сур'ёзны трыгер для выбаршчыкаў / Getty
Рашэнне Трампа прыпыніць санкцыі на расійскі дызель наўрад ці паўплывае на кошты паліва ў ЗША. Адзінае, што па сутнасці дае гэты крок прэзідэнту — магчымасць напісаць пераможны пост у сацсетках.
"Расія неадкладна паставіць больш за 300 000 тон дызельнага паліва на амерыканскі і сусветны рынак, яшчэ 500 000 тон на працягу лістапада і 1 000 000 тон адразу пасля гэтага", — паведаміў амерыканскі прэзідэнт пасля перамоў з Пуціным.
Як кажуць апытаныя The Washington Post аналітыкі, гэтыя лічбы ўяўляюць сабой невялікую частку штодзённага ўжывання і, калі ўплыў на цэны і будзе, дык нязначны. У сярэднім ЗША патрэбныя каля 400 тысяч тон транспартнага дызелю ў суткі.
Навошта тады Трампу такія дамоўленасці? Усё выглядае простым: менш чым праз месяц у ЗША пройдуць прамежкавыя выбары ў Кангрэс. Сёння на Polymarket даюць 89% за тое, што Палату прадстаўнікоў забяруць дэмакраты, шансы рэспубліканцаў страціць яшчэ і Сенат ацэньваюцца ў 58%.
Галоўнае, што выклікае незадаволенасць выбаршчыкаў — цэны, знешняя палітыка і міграцыйная палітыка. А рэйтынг ухвалення самога Трампа ў апошнім апытанні Pew Research знізіўся да 30%.