Часоваму паверанаму Украіны ў Беларусі ўручылі ноту пратэсту
МЗС Беларусі / sb.by
Часоваму паверанаму ў справах украіны ў Беларусі Івану Навіцкаму 9 кастрычніка ў МЗС нашай краіны ўручылі ноту пратэсту.
"Падставай для выкліку стала ўчорашняя атака ўкраінскага беспілотнага лятальнага апарата на грузавы аўтамабіль з беларускай рэгістрацыяй у Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі. У выніку гэтай атакі грамадзянцы Беларусі нанесеныя цяжкія калецтвы", — заяўляюць у дыпламатычным ведамстве.
У дакуменце гаворыцца, што беларуская прыналежнасць аўтамабіля была відавочная, "і ў беларускага боку ёсць падставы разглядаць атаку як наўмысную".
У МЗС Беларусі перасцерагаюць Украіну ад паўтарэння такіх дзеянняў і заяўляюць, што адказнасць за іх наступствы цалкам кладзецца на ўкраінскую ўладу.
"Беларусь захоўвае за сабой права на адэкватныя меры рэагавання", — падкрэсліваюць у МЗС.
Як паведамлялася раней, 9 кастрычніка падчас дронавай атакі ў Бранскай вобласці цяжкія траўмы атрымала грамадзянка Беларусі. Ёй давялося ампутаваць канцавіны.