Беларуска атрымала цяжкія раненні падчас дронавай атакі ў Бранскай вобласці

Дрон у небе

Дрон у небе / bryansktoday.ru

Пад дронавую атаку ў Бранскай вобласці Расіі трапіла грамадзянка Беларусі.

Праз атрыманыя цяжкія раненні ёй спатрэбілася ампутацыя канечнасцяў. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Руслан Варанкоў.

"Цяпер пацярпелая знаходзіцца ў аддзяленні рэанімацыі ў вельмі цяжкім, але стабілізаваным стане. Яна падключаная да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Медыцынская дапамога аказваецца ў поўным аб'ёме", — паведаміў дыпламат.

Ён нагадаў, што МЗС Беларусі рэкамендавала суайчыннікам устрымацца ад паездак у гэты рэгіён. "Аднак гэтыя папярэджанні не мелі належнага ўздзеяння. Сённяшняе здарэнне пацвярджае актуальнасць рэкамендацыі", — падкрэсліў Варанкоў.

У чэрвені пад удар дрона трапіў аўтобус з беларускай дзіцячай футбольна камандай, які ехаў праз Бранскую вобласць. Пры гэтым загінула жонка аднаго з трэнераў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.