Правакацыі на мяжы, пагрозы Класкоўскаму, умовы з Мінска Трампу — эфір

Юры Дракахруст

Юры Дракахруст / Facebook

Правакацыя на беларуска-латвійскай мяжы стала самай гучнай падзеяй мінулага тыдня. І пакінула шмат пытанняў без адказаў. Галоўнае з іх: што гэта былі за людзі ў масках і са зброяй, якія гналі ў Латвію мігрантаў і пашкодзілі памежнае абсталяванне? Адны перакананы, што гэта людзі лукашэнкаўскіх службаў, ва Украіне жа лічаць, што гэта расійская правакацыя. І правакацыя гэтая была не адзінай. Невядомы даслаў ліст з пагрозамі вядомаму журналісту Аляксандру Класкоўскаму. І параіў “павесіцца самому”. Такое адчуванне, што спланаваная атака на незалежныя СМІ, якая цягнецца як мінімум з вясны, пераходзіць на новую стадыю. Як на новую стадыю, выглядае на тое, выходзяць і перамовы Мінска з Вашынгтонам.

Ці можна адназначна сказаць, хто стаіць за правакацыяй на латвійскай мяжы і якая ў той правакацыі была мэта? Ці стала пагроза Класкоўскаму працягам масавай атакі на незалежныя СМІ і да чаго гэта можа прывесці? Калі можа адбыцца сустрэча Лукашэнкі і Трампа і чаго чакаць беларускім палітвязням у выпадку пашырэння паўнамоцтваў Коўла на Расію? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аналітык “Белсата”, даследчык Цэнтра новых ідэй Юрый Дракахруст у 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.