Ледавікі ў Альпах змяншаюцца катастрафічнымі тэмпамі
Зімой — замала снегу, летам — занадта горача / NYT
За апошнія пяць гадоў аб’ём ледавікоў у Швейцарскіх Альпах скараціўся амаль на 20%. Такія дадзеныя прыводзяць швейцарскія гляцыёлагі (навукоўцы, якія спецыялізуюцца на ледавіках) з праграмы Glacier Monitoring Switzerland (GLAMOS) у сваім штогадовым дакладзе.
2025/2026 стаў другім найгоршым годам для швейцарскіх ледавікоў за ўсю гісторыю назіранняў пасля рэкорднага 2022 года. У сярэднім ледавікі страцілі 2,9 метра воднага эквіваленту — паказчык, які сведчыць пра надзвычай вялікія страты лёду.
На канец 2026 года ў Швейцарыі застаецца каля 42,6 км³ ледавіковага лёду — прыблізна на 30 км³ менш, чым у 2000 годзе. Плошча ледавікоў скарацілася прыкладна на траціну і цяпер складае каля 714 км².
Знікненне ледавікоў змяняе горныя экасістэмы і водны рэжым: па меры скарачэння іх аб’ёму памяншаецца доўгатэрміновы запас талай вады, што можа ствараць праблемы для экасістэм, сельскай гаспадаркі і гідраэнергетыкі, асабліва падчас засух.
Асноўная прычына знікнення ледавікаў — спалучэнне маласнежнай зімы і працяглай спякоты летам. Узімку на ледавіках назапасілася прыкладна на 25% менш снегу, таму ўжо вясной яны засталіся без ахоўнага снежнага покрыва. А з чэрвеня па жнівень у Швейцарыі зафіксавалі самае гарачае лета за ўсю гісторыю назіранняў. Доўгія хвалі спякоты паскорылі раставанне лёду на працягу ўсяго лета.