Антырэкорд узроўню вады пабіты на Прыпяці каля Петрыкава
Узровень вады ў Прыпяці паставіў антырэкорд / "Беларусь 4"
На Прыпяці каля Петрыкава зафіксавалі антырэкорд узроўню вады. Пра гэта ў эфіры абласнога тэлебачання 26 жніўня расказала інжынер-гідролаг Аксана Лосева, заўважыла выданне "Флагшток".
Паводле словаў гідролага, узровень вады апусціўся ніжэй на тры сантыметры свайго гістарычнага мінімуму, які назіраўся ў 1961 годзе. А на Прыпяці каля Мазыра і на Сажы каля Гомеля ўзроўні вады наблізіліся да гістарычных мінімумаў 2015 года.
Сітуацыю Аксана Лосева патлумачыла "павышаным тэмпературным рэжымам і зніжанай колькасцю ападкаў у асобныя прамежкі летняга перыяду".