Месцамі дажджы і туман: якое надвор'е будзе ў Беларусі 14 верасня

Надвор'е будзе ў Беларусі

Надвор'е будзе ў Беларусі / Еўрарадыё

14 верасня ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі на захадзе, а ўдзень у асобных раёнах на поўначы пройдуць невялікія кратка­часовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі згусціцца слабы туман. Вецер уначы няўстойлівы слабы, удзень паўднёва-заходні, заходні слабы да ўмеранага.

Тэмпература ўначы будзе вагацца ад +4°С на ўсходзе да +13°С на захадзе. Удзень паветра прагрэецца да +16...+22°С.

У Мінску 14 верасня будзе +8…+10°С уначы і +18…+20°С удзень. Без істотных ападкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.