Вялікага мядзведзя заўважылі пад Асіповічамі

Мядзведзь каля аграгарадка Ліпень пад Асіповічамі

Мядзведзь каля аграгарадка Ліпень пад Асіповічамі / t.me/osipovichi_les

Вялізнага мядзведзя, ростам з рулон сена, заўважылі каля вёскі Ліпень пад Асіповічамі.

Асіповіцкі доследны лясгас звярнуўся да мясцовых жыхароў з заклікам захоўваць асцярожнасць: "У ваколіцах аграгарадка на палях быў заўважаны мядзведзь. Просім усіх праяўляць максімальную асцярожнасць".

Жыхарам рэкамендуюць не выходзіць у адзіночку на ўскраіны палёў і ў лясы, пазбягаць месцаў з высокай травой. Пры выпадковай сустрэчы з жывёлай яе не рэкамендуюць фатаграфаваць ці спрабаваць наблізіцца. Людзям раяць павольна сысці, не паварочваючыся спінай да мядзведзя.

Паведамляецца, што звера заўважалі ўжо некалькі разоў: ён блукае паміж Асіповічамі і Бабруйскам і за дзень можа праходзіць некалькі дзясяткаў кіламетраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.