Да +37. Прагноз надвор'я па Беларусі да 4 жніўня
Хваля спёкі накрывае краіну / LookByMedia
Гарачае надвор'е прыйшло ў Беларусь. На поўдні краіны будзе да +37°С.
3 жніўня з поўначы Польшчы перамесціцца вобласць павышанага атмасфернага ціску, у паўднёвых і паўднёва-ўсходніх раёнах Беларусі захаваецца ўплыў цёплых паветраных масаў трапічнага паходжання.
Тэмпература паветра ўначы ад +9 на поўначы да +20°С на паўднёвым усходзе, удзень +23..+29°С, у паўднёвых і паўднёва-ўсходніх раёнах +30..+33°С.
4 жніўня на змену антыцыклону, які адступае на ўсход, чакаецца паступленне вельмі цёплых і нестабільных паветраных масаў сярэдземнаморскага паходжання.
Уначы па паўднёва-заходняй палове, удзень мясцамі па краіне кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы.
Тэмпература паветра ўначы ад +8°С на поўначы да +20°С на паўднёвым усходзе, удзень +24..+31°С, на поўдні +32..+37°С.