Надвор'е ў Беларусі 21 лістапада: месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы

Надвор'е ў Беларусі 

Надвор'е ў Беларусі  / Еўрарадыё

21 лістапада надвор'е ў Беларусі будзе вызначаць пераважна прахалодная няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Балтыйскага мора.

Чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, месцамі па рэспубліцы пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі — слабы туман. На асобных участках дарог утворыцца галалёдзіца. Вецер заходні, паўднёва-заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты.

У Мінску тэмпература паветра складзе 0…+4 °С, без ападкаў.

У Брэсце прагназуецца +1…+5 °С, без ападкаў.

У Віцебску тэмпература паветра складзе +2…+7 °С, уначы — невялікі дождж.

У Гомелі чакаецца +2…+7 °С, удзень магчымы невялікі кароткачасовы дождж.

У Гродне чакаецца 0…+3 °С, без ападкаў.

У Магілёве прагназуецца 0…+6 °С, без ападкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.