Сіноптыкі папярэджваюць пра туман у сераду ў Беларусі
Туман / pixabay.com
У сераду, 18 лістапада, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца туман — сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні, уначы — слабы, удзень — умераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 0...+5 градусаў. Удзень чакаецца 4-9 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе будзе да 11 градусаў цяпла.
У чацвер, 19 лістапада, захаваецца воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Вецер будзе паўднёвай чвэрці ўмераны, месцамі — парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў са знакам "плюс", удзень прагназуецца 4-10 градусаў цяпла.