Дождж, мокры снег і галалёдзіца чакаюцца ў Беларусі ў суботу

Галалёдзіца

Галалёдзіца

У суботу, 21 лістапада, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Месцамі па краіне пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі — дождж, мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі будзе згушчацца слабы туман. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца — сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні ўмераны, удзень месцамі — парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад 3 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла. Удзень чакаецца 0...+6 градусаў.

У нядзелю, 22 лістапада, таксама будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць ападкі — мокры снег, дождж. У асобных раёнах прагназуецца слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні парывісты, удзень у асобных раёнах — моцны парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць -3...+2 градусы, удзень чакаецца ад 2 градусаў са знакам "мінус" да 4 градусаў са знакам "плюс".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.