КДБ прызнаў выбарчыя спісы ў КР "экстрэмісцкімі фармаваннямі"

Камітэт дзяржбяспекі

Камітэт дзяржбяспекі / Euroradio

У спіс "экстрэмісцкіх фармаванняў" дадалі выбарчыя спісы ў Каардынацыйную раду. Адпаведнае рашэнне прыняў 16 красавіка Камітэт дзяржбяспекі.

У пералік унесеныя наступныя спісы:
"Ваш Голас",
"Наступ",
"Хопіць баяцца" / "Хватит бояться",
"Аб’яднаная грамадзянская платформа" / "Объединенная гражданская платформа",
"Рух Воля",
"Блок беларускіх палітычных зняволеных "Беларусы дзеяння".

Пры кожным з "фармаванняў" пазначаны спіс удзельнікаў, які супадае з выбарчым спісам. Таксама падаюцца спасылкі на інтэрнэт-рэсурсы, якія ёсць у спісаў.

Дарэчы, нядаўна "экстрэмісцкім фармаваннем" рэжым Лукашэнкі прызнаў платформу "Тры сланы", на якой размяшчаецца інфармацыя пра выбары ў КР.

У 2024 годзе КДБ таксама прызнаваў "экстрэмісцкімі фармаваннямі" выбарчыя спісы на выбарах у КР. У сёлетні пералік КДБ уключыў не ўсе спісы выбараў 2026 года. Магчыма, удзельнікаў выбараў у КР 2024 года вырашылі не прызнаваць "экстрэмістамі" паўторна. Рашэнні 16 красавіка прымаліся пераважна наконт новых удзельнікаў выбараў ці тых, чые назвы памяняліся пасля папярэдняй выбарчай кампаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.