Беларускі цяжкаатлет — чэмпіён свету трапіў у допінг-скандал
Яўген Ціханцоў / noc.by
На чэмпіёна свету і бронзавага прызёра Гульняў-2024 па цяжкай атлетыцы Яўгена Ціханцова наклалі часовую дыскваліфікацыю і адхілілі ад спаборніцтваў.
У пробе беларуса ад 8 сакавіка 2026 года (пазаспаборніцкі перыяд) знайшлі сляды гармону росту, забароненага Сусветным антыдопінгавым агенцтвам (WADA), паведамляецца на сайце Міжнароднага агенцтва допінг-тэставання (ITA).
Гармон росту мае анабалічныя і ліпалітычныя ўласцівасці, што спрыяе павелічэнню сухой цягліцавай масы і памяншэнню тлушчавай праслойкі.