ПСЖ другі раз запар згуляе ў фінале Лігі чэмпіёнаў
Парыжане будуць абараняць тытул / uefa.com
6 траўня 2026 года вызначыўся другі фіналіст Лігі чэмпіёнаў. У Мюнхене "Баварыя" згуляла ўнічыю з ПСЖ — 1:1, і па суме двух матчаў у фінал выходзяць парыжане. У першым паўфінальным матчы на сваім полі яны перамаглі нямецкі клуб з лікам 5:4.
Для парыжан гэта другі фінал запар. У мінулым сезоне яны ўпершыню сталі пераможцамі Лігі чэмпіёнаў.
Раней лонданскі "Арсенал" прабіўся ў фінал самага прэстыжнага клубнага турніру Еўропы, па суме двух матчаў — 2:1 — абыграўшы мадрыдскі "Атлетыка". Для англійскага клуба гэта першы фінал з сезона 2005/06. 20 гадоў таму "кананіры" дабіраліся туды яшчэ з беларусам Аляксандрам Глебам.
Фінал Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 30 траўня 2026 года ў Будапешце.