"Баранавічы" здабылі бал, "МЛ Віцебск" абыграў мінскае "Дынама" і ўзначаліў чэмпіянат
"МЛ Віцебск" з новым трэнерам здабыў важную перамогу над мінскім "Дынама" ў чэмпіянаце / "МЛ Витебск"
1, 2 і 3 траўня прайшлі матчы шостага тура чэмпіянату Беларусі па футболе. У цэнтральным матчы тура ў Мінску мясцовае "Дынама" і "МЛ Віцебск" правялі вельмі выніковую сустрэчу. Госці ашаламілі дынамаўцаў, забіўшы два хуткія галы на працягу 15 хвілін. Лік мог быць і большы, але віцябляне не рэалізавалі свае моманты.
Гаспадары змаглі да сярэдзіны першага тайма крыху апрытомнець і адыграць адзін мяч. На перапынак каманды пайшлі пры ліку 1:2 на карысць "МЛ Віцебск".
Пасля перапынку мінчане перахапілі ініцыятыву і змаглі зраўняць лік — 2:2. Але госці ў канцоўцы ўладкавалі штурм варот "Дынама" і на апошняй дададзенай хвіліне вырвалі перамогу — 2:3 на карысць "МЛ Віцебск".
Дзякуючы гэтаму яны ўзначалілі турнірную табліцу. На другім месцы ідзе "Нёман", затым — "Дынама-Мінск".
У Барысаве БАТЭ буйна прайграў брэсцкаму "Дынама" — 0:3. Гэта чацвёртае запар паражэнне барысаўчан у чэмпіянаце.
"Нёман" здабыў валявую перамогу — 2:1 — над "Белшынай".
Навічок лігі — "Баранавічы" — здабыў першы бал у турніры, згуляўшы ўнічыю — 0:0 — з "Дняпром".
"Славія" не змагла зламаць супраціў "Віцебска" — 0:0. Найгоршы старт турніру для Івана Біёнчыка на чале мазырскай каманды.
"Гомель" і "Тарпеда-БелАЗ" таксама разышліся ўнічыю, але выніковую — 1:1.
"Мінск" буйна абыграў "Нафтан" — 4:2.
"Арсенал" і "Іслач" правялі выніковы матч — 2:2.
Становішча ў чэмпіянаце: