Золатавалютныя рэзервы Беларусі за красавік выраслі на 24,4 млн долараў

Золата, ілюстрацыйнае фота

Золата, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Па стане на 1 траўня міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі склалі 15 млрд 266,5 млн долараў у эквіваленце. Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка.

У параўнанні з 1 красавіка золатавалютныя рэзервы выраслі на 24,4 млн долараў. Месяц таму яны былі на ўзроўні 15 млрд 242,1 млн долараў.

Ад пачатку года рост ЗВР склаў 843,5 млн долараў.

Манетарнае золата ў структуры золатавалютных рэзерваў на 1 траўня склала 7 млрд 987,3 млн долараў (+5,9 млн за месяц; +0,07%), спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 416,2 млн долараў (+14,2 млн; +1,01%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 5 млрд 862,8 млн долараў (+4,2 млн; +0,07%).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.