Мінскія ўлады не дазволілі правесці шэсце "Бессмяротнага палка"

"Бессмяротны полк", архіўнае фота

"Бессмяротны полк", архіўнае фота / Еўрарадыё

Мінгарвыканкам не даў дазвол на шэсце "Бессмяротнага палка" 9 траўня, заўважыла Радыё Свабода.

Аргкамітэт акцыі заклікаў ахвотных ускласці кветкі на плошчы Перамогі і прынесці з сабой партрэты сваякоў — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Дарэчы, летась у сталіцы такое шэсце таксама не дазволілі. Не ўдалося ініцыятарам і зарэгістраваць арганізацыю "Бессмертного полка".

Дарэчы, у Віцебску і Брэсце ўдзельнікі "Бессмяротнага палка", як паведамлялася, пройдуць шэсцем у рамках акцыі "Беларусь памятае".

Акцыя "Бессмяротны полк" зарадзілася ў Расіі ў 2012 годзе як грамадская ініцыятыва. Аднак пазней улады прыстасавалі яе для прапагандысцкіх мэтаў. Цяпер "Бессмяротны полк" стаў такім жа сімвалам "рускага свету" як георгіеўская стужка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.