Маладзечанец з завочным прысудам трапіў у Беларусь — і яго асудзілі яшчэ раз
Аляксандр Карнееў / ПЦ "Вясна"
У Беларусі за краты трапіў завочна асуджаны маладзечанец. Яго асудзілі другі раз.
Як піша праваабарончы цэнтр "Вясна", 34-гадовы маладзечанец Аляксандр Карнееў эміграваў у Польшчу з палітычных прычынаў. Увосень 2024-га яго завочна асудзілі за "пагрозу прымяненння гвалту ў дачыненні да міліцыянта" (арт. 364 КК), прызначыўшы тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Пазней мужчына з невядомай прычыны апынуўся ў Беларусі. Там яго асудзілі паўторна. За супрацу з арганізацыяй "Дапамога" яго абвінавацілі ў "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці" (паводле ч. 1, 2 арт. 361-4 КК). Карнееву прызначылі пяць гадоў і шэсць месяцаў калоніі калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама штраф памерам 42 000 рублёў.