Рэзкае пахаладанне і дождж — прагноз на пятніцу

Дождж, ілюстрацыйнае фота

Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У пятніцу, 8 траўня, у Беларусі чакаецца воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Сінопыкі прагназуюць дажджы, уначы месцамі, а ўдзень у многіх раёнах — моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны, месцамі парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць ад +4 па паўночным захадзе да +15 градусаў па паўднёвым усходзе. Удзень заўважна пахаладае: максімальная тэмпература паветра складзе 10-16 градусаў вышэй за нуль. Па паўднёвым усходзе чакаецца 17-23 градусы цяпла, па Гомельскай вобласці паветра прагрэецца да 27 градусаў са знакам "плюс".

У Мінску максімальная тэмпература паветра складзе +10...+12 градусаў. Удзень прагназуецца працяглы моцны дождж.

У суботу, 9 траўня, будзе пераважна хмарна. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі прагназуюцца моцныя дажджы і навальніцы. Вецер чакаецца пераменных кірункаў парывісты, месцамі — моцны парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 3-9 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе будзе 11 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад +5 па поўначы да +21 градуса па паўднёвым усходзе краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.