Вы тут

КДБ пабачыў прыкметы тэрарызму ў спробе падпалу дома Гайдукевіча

Пацярпелая котка Дзіна / mlyn.by

КДБ пабачыў прыкметы тэрарызму ў спробе падпалу дома дэпутата Палаты прадстаўнікоў, кіраўніка ЛДП Алега Гайдукевіча. Распачатая крымінальная справа, артыкул — "Акт тэрарызму" (арт. 289 КК). Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні, а таксама аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, паведамляе прэс-служба КДБ.

Гайдукевіч напісаў у Facebook, што ўначы з суботы на нядзелю невядомы зламыснік кінуў у яго дом тры кактэйлі Молатава, але спрацаваў толькі адзін з іх. У выніку пацярпела котка, якая атрымала апёкі.

mlyn.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.