Вы тут

КДБ затрымаў людзей, якія кідалі "кактэйлі Молатава" ў дом Гайдукевіча

Алег Гайдукевіч каля свайго дома / СТБ

Камітэт дзяржбяспекі затрымаў людзей, якія кідалі "кактэйлі Молатава" ў дом дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алега Гайдукевіча. Як паведамляе тэлеканал "Беларусь 1", гэтых людзей злучаюць сваяцкія сувязі.

Паводле звестак тэлеканала СТБ, на затрыманых пачалі крымінальную справу па артыкуле "Акт тэрарызму ў дачыненні да дзяржаўнага або грамадскага дзеяча". Ім пагражае да 15 гадоў зняволення.

У чэрвені 2021 года Гайдукевіч заявіў, што ўначы ў яго дом кінулі тры бутэлькі з запальнай сумессю. У выніку пацярпела толькі котка, якая атрымала апёкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.