0% падаткаў, 100% рызык: дзе падвох у новым беларускім "інвест-раі"? Эфір
Аліса Рыжычэнка / Еўрарадыё
Улады Беларусі адначасова ўключаюць "друкарскі станок" абяцанняў і зазываюць інвестараў з Афрыкі. У новым "Гідзе па дзяржпадтрымцы" — сапраўдны рай: 0% падатку на прыбытак для буйных праектаў, 0% падатку на нерухомасць у "Вялікім камяні" і льготныя крэдыты пад 7% гадавых на "тэхналагічны суверэнітэт".
Але пакуль Мінэканомікі абяцае інвестарам з Егіпта "адчыненныя дзверы", фізічныя асобы і кампаніі чамусьці масава пазбаўляюцца ад валюты — толькі за красавік чысты продаж склаў $568 млн. Што гэта: вера ў "зайчык" ці бізнесу проста няма на што больш купляць долары?
Тым часам ужо 80 тысяч чалавек даверылі свае назапашванні праграме "другой пенсіі". Ці стануць гэтыя грошы крыніцай тых самых бюджэтных трансфертаў у 35%, якімі дзяржава прываблівае інвестараў у рэгіёны?
Разам з эканамісткай Алісай Рыжычэнка абмяркуем, чаму пры "нулявых" падатках эканоміку даводзіцца ратаваць егіпецкім "дэсантам" і пенсійнымі грашыма беларусаў.
Стрым пачнецца ў 15:00 па Мінску, задавайце пытанні!