Чыноўнікі чакаюць, што інфляцыя ў 2027-м не перавысіць 6%
Чыноўнікі чакаюць зніжэння тэмпаў інфляцыі, ілюстрацыйнае фота
Ва ўрадзе ўзгаднілі эканамічныя прагнозы на 2027 год.
Чакаецца, што інфляцыя налета не перавысіць 6%. Для параўнання: прагноз на 2026 года складаў 7%.
Таксама ўрад плануе, што валавы ўнутраны прадукт па выніках 2027 года складзе каля 360 млрд рублёў, перадае прэс-служба Мінэканомікі словы міністра эканомікі Юрыя Чабатара.
Экспарт тавараў і паслуг, як плануецца, вырасце на 2,9%, інвестыцый — на 3,1%.
Таксама міністр заявіў, што вырастуць і заробкі: "Плануецца, што сярэдні заробак па эканоміцы будзе з ростам +3,4% у рэальным выяўленні. Узрасце пакупніцкая здольнасць насельніцтва ва ўмовах запавольвання інфляцыі".