"Ядзерны рэнесанс" або атамная пастка: ці стане БелАЭС "бомбай" для будучых пакаленняў?
Ганна Скрыган / MOST
Міру абяцаюць выратаванне клімату праз "ядзерны рэнесанс", але для Беларусі гэты лозунг абарочваецца чаргой аварый і дзіўных сакрэтаў.
Першы энергаблок БелАЭС зноў спынены на "прафілактыку" адразу пасля 40-й гадавіны Чарнобыля, хоць толькі ў сакавіку завяршыўся планавы рамонт.
Пакуль улады хаваюць рэальныя паломкі ў сістэме астуджэння рэактара, у краіне рыхтуюцца будаваць могільнік для радыеактыўных адходаў. Гэта "бомба запаволенага дзеяння" для грунтовых вод, рашэнне пра якую прынята без уліку меркавання людзей.
За прыгожымі словамі пра энерганезалежнасць хаваецца 60-гадовая залежнасць ад тэхналогій "Росатама" і новыя пагрозы — ад уразлівасці АЭС ва ўмовах вайны да каласальнага кошту будаўніцтва ў дэмакратычных краінах.
Ці сапраўды атам дапамагае экалогіі, калі новыя станцыі будуюцца дзесяцігоддзямі, а існуючыя не гатовыя да кліматычных стрэсаў? Чаму сённяшні атамны аптымізм можа аказацца толькі дарагім палітычным міражом?
Пра гэта і пра невырашаныя супярэчнасці "мірнага атама" гаворым у эфіры Еўрарадыё з кандыдаткай геаграфічных навук Ганнай Скрыган, аўтаркай незалежнага даследавання "Ядзерны рэнесанс або ядзерны міраж? Улада, палітыка і невырашаныя супярэчнасці вяртання атама".
Эфір пачнецца 7 траўня ў 13:00 па Мінску, задавайце пытанні!