Дзень Перамогі — апошняя дзейная скрэпа ідэалогіі Лукашэнкі? Стрым з гісторыкам Пашкевічам
Шчыльны строй вайскоўцаў запасу ва ўніформе з аўтаматамі і ў касках падчас ваеннага парада / LookByMedia
Сёлета галоўнае ідэалагічнае свята Беларусі — Дзень Перамогі — пройдзе вельмі сціпла. Плануюць ускласці кветкі на Плошчы Перамогі, зробяць канцэрты, ярмаркі, салюты у крупных гарадах краіны. У Мінск выступіць зэт-музыка Алег Газманаў.
Бачна, што Лукашэнкуб ракуе грошай на маштабнае святкавання 9 траўня. Але ён яго усё роўна праводзіць. І нават паедзе ў Маскву да Пуціна на парад, які патэнцыйна могуць абстраляць ракетамі і дронамі украінская армія.
Дык чаму ва ўмовах дэфіцыту сродкаў і асабістай небяспекі беларускаму аўтакрату важна падтрымліваць міф аб Вялікай Айчыннай вайне? І ва што за трыццаць год трансфармавалася ідэалагічнае свята? На гэтыя і іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адкажа гісторык, кандыдат гістарычных навук Аляксандр Пашкевіч.
Далучайцеся на стрым у 11 гадзін па мінскім часе і задавайце госцю свае пытанні.