У чацвер у Беларусі прагназуюць дажджы, навальніцы і шквалісты вецер

Перад навальніцай, ілюстрацыйнае фота

Перад навальніцай, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У чацвер, 7 траўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Уначы па паўночным захадзе краіны, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя навальнічныя дажджы. Удзень пры навальніцах месцамі прагназуюцца моцныя залевы. Вецер будзе пераменных кірункаў умераны, пры навальніцах — парывісты, удзень у асобных раёнах — шквалістае ўзмацненне ветру.

Тэрмометры ўначы пакажуць 10-15 градусаў цяпла, месцамі чакаецца 5-9 градусаў вышэй за нуль. Удзень паветра прагрэецца ад +16 па паўночным захадзе да +30 градусаў па паўднёвым усходзе Беларусі.

У пятніцу, 8 траўня, чакаецца воблачнае з дажджамі надвор'е, у асобных раёнах Беларусі прагназуюцца навальніцы і моцныя дажджы. Вецер будзе пераменных кірункаў парывісты, удзень пры навальніцах — моцны парывісты. Пахаладае. Уначы сіноптыкі прагназуюць 7-13 градусаў са знакам "плюс", па поўдні і паўднёвым усходзе Беларусі будзе да 15 градусаў цяпла. Удзень чакаецца ад +9 па паўночным захадзе да +26 градусаў па паўднёвым усходзе краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.