Ад Украіны да Ірана: як змяняецца сусветная расстаноўка сіл. Эфір
Роза Турарбекава / Еўрарадыё
У свеце становіцца ўсё менш асобных канфліктаў — і ўсё больш працэсаў, якія звязаныя паміж сабой. Украіна, Іран, Блізкі Усход, Еўропа — дзе праходзіць мяжа паміж рознымі войнамі і адным вялікім крызісам? І як гэтыя падзеі пачынаюць уплываць адна на адну?
На гэтым фоне Еўропа збіраецца на саміце ў Ерэване — і ўсё часцей гучыць пытанне пра будучыню Каўказа і постсавецкай прасторы. Ці захоўваецца ўплыў Расіі і хто фармуе новую канфігурацыю сіл у рэгіёне?
А што адбываецца ўнутры Беларусі? Дэмаграфічны спад, адток людзей і паралельна — мілітарызацыя моладзі. Гэта спроба адаптацыі да новай рэальнасці ці сігнал больш глыбокіх змен?
Ці звязаныя ўсе гэтыя працэсы паміж сабой і да чаго мы рухаемся?
Пра гэта і не толькі гаворым у эфіры Еўрарадыё з паліталагіняй і кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.
Дарэчы, на YouTube-канале нашай госці стартаваў курс па ісламе, які дапаможа пазнаёміцца з зусім іншай культурай і прапрацаваць стэрэатыпы пра іслам і мусульман.
Эфір пачнецца а 13:00 па Мінску. Задавайце пытанні!