Канец “стабільнасці”? Што адбываецца з эканомікай Расіі і ці паўтараецца гісторыя 1990-х

Яўген Красулін

Яўген Красулін / Еўрарадыё

У Расіі ўсё часцей гучаць трывожныя прагнозы. Эканоміка запавольваецца, фіксуецца спад, а рост, які трымаўся на вайне і нафтавых даходах, выглядае ўсё менш устойлівым. 

Ці сапраўды краіну чакае сур’ёзны крызіс — ці гэта чарговы этап адаптацыі? 

Пры гэтым сітуацыя выглядае знаёма з гістарычнага пункту гледжання: у Расіі ўжо былі перыяды, калі праблемы назапашваліся — а потым адбываліся рэзкія змены. 

Ці можна правесці паралелі з канцом СССР або 1990-мі? І ці не паўтараецца цяпер сцэнар, калі вайна і эканамічны ціск паскараюць унутраныя працэсы — у тым ліку напружанне ў элітах і стомленасць у грамадстве? 

Тым часам на фоне вызвалення адных палітвязняў, у Беларусі працягваюцца рэпрэсіі, а ў Варшаве прайшла V канферэнцыя беларусаў і беларусак свету. 

Ці былі агучаны нейкія ідэі, рэалізацыя якіх магчыма і можа пазітыўна паўплываць на далейшы ход гісторыі? Ці становіцца дыяспара асобным палітычным і сацыяльным фактарам? 

Пра гэта і не толькі гаворым у эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным

Эфір пачнецца ў 13:00 па Мінску. Задавайце пытанні!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.