Трамп спрабуе дапамагчы рэспубліканцам-кандыдатам ў Кангрэс. Але можа і нашкодзіць

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп / East News / Matt Kelley

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп удзельнічае ў серыі мітынгаў у спробе дапамагчы рэспубліканцам на выбарах у Кангрэс. Але гэта можа наадварот перашкаджаць "чырвоным" кандыдатам.

За апошні тыдзень прэзідэнт ЗША наведаў мітынгі ў Агая, Арызоне, Кентукі, Джорджыі, Паўночнай і Паўднёвай Караліне і на Алясцы. Усе мерапрыемствы праводзіліся ў падтрымку рэспубліканскіх кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў ці Сенат.

"Мы атрымліваем на 49% больш галасоў, калі я ўдзельнічаю ў галасаванні. Калі мяне няма ў галасаванні, я думаю, гэта камплімент, але людзі прыходзяць [галасаваць] не так часта... Так што ўявіце, што я ўдзельнічаю ў галасаванні", — сказаў ён на адным з мітынгаў.

Згодна з данымі апытання прарэспубліканскага канала Fox, рэйтынг ухвалення Трампа цяпер складае 36%. Сярод дэмакратаў яго не ўхваляюць 98% выбаршчыкаў, сярод рэспубліканцаў — 22%. Але галоўнае — рэйтынг ухвалення сярод незалежных выбаршчыкаў — тут Трампам задаволеныя толькі 22%. Таму для часткі рэспубліканскіх кандыдатаў такія яго словы могуць быць не на карысць.

Згодна з агрэгаваным прагнозам на партале RaceToWH, на сёння дэмакраты маюць 88,5% верагоднасці атрымаць большасць у Палаце прадстаўнікоў і 72,4% — у Сенаце. Пры гэтым рэйтынг Дэмпартыі таксама вельмі нізкі, але ёй дапамагае гістарычна нізкая папулярнасць Трампа

Выбары ў Кангрэс пройдуць ужо 3 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.