“Пралескі” ад Лукашэнкі: для чаго рэжым падаў у вышук выдаўца Іванюка — эфір
Павал Казанэцкі / Еўрарадыё
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі назваў сённяшнія адносіны з афіцыйным Мінскам “лёгкай адлігай” і намякнуў, што праз пэўны час можна разлічваць на вынік — “пралескі”. Але чакаць сакавіка і з’яўлення кветак па заканчэнні лютаўскіх “санкцыйных маразоў” не давялося: першая пралеска расквітнела ўжо ў пачатку кастрычніка. Ёй стала ўнясенне лукашэнкаўскім рэжымам у расійскі вышук грамадзяніна Польшчы — выдаўца Яраслава Іванюка. За яго выдавецкую і культурніцкую дзейнасць на тэрыторыі Польшчы.
Што для працэсу “лёгкай адлігі” паміж Варшавай і Мінскам азначае аб’яўленне лукашыстамі ў вышук польскага выдаўца Яраслава Іванюка? Ці можна адназначна сказаць, хто стаіць за пагрозамі польскім палітыкам? Ці паўплывае на пазіцыю Польшчы жаданне Трампа гандляваць з Расіяй? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае польскі палітычны аналітык Павал Казанэцкі ў 15:00.