Лукашэнка загадаў развіваць народнае апалчэнне — стрым з Кныровічам
Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё
Наведваючы Віцебшчыну, Лукашэнка загадаў развіваць народнае апалчэнне. "Каб у кожным сельсавеце ў нас было народнае апалчэнне. Гэта ядро", — кажа ён. І дадае, што мужык мусіць "хаця б страляць: з аўтамата, пісталета, кулямёта". Вось толькі права на валоданне агнястрэльнай зброяй улады лібералізаваць не спяшаюцца...
Усё гэта адбывалася ў Верхнядзвінскім раёне, які мы да 2030 года мусім "не пазнаць — у добрым сэнсе". Гэтыя шчыраванні, а таксама пра свавольствы Трампа і іншыя важныя тэмы і падзеі абмяркоўваем з блогерам Аляксандрам Кныровічам: