Абмежаваць спадарожнікавую сувязь для Украіны загадаў Белы дом — Reuters
Starlink, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
Менавіта Белы дом аддаў загад абмежаваць для Украіны выкарыстанне ваеннай версіі Starlink — сэрвісу Starshield. Пра гэта піша інфармагенцтва Reuters са спасылкай на двух амерыканскіх чыноўнікаў.
Паведамляецца, нібыта кіраўніцтва амерыканскага Міністэрства вайны атрымала ўказанне запаволіць наданне паслуг Starshield украінскім вайскоўцам.
Пры гэтым высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік, адказваючы на пытанне Reuters, сказаў, што асабіста Трамп не ставіў такую задачу. Таксама ў Белым доме не адказалі на пытанні, ці маглі іншыя службовыя асобы адміністрацыі звяртацца з падобнай просьбай.
Аб праблемах з сувяззю праз Starlink украінскі бок паведаміў апошнімі днямі. Адначасова Украіна заявіла, што перастала атрымліваць ад амерыканскіх саюзнікаў папярэджванні пра запуск расійскіх ракет. Гэта ўсё адбылося пасля таго, як Трамп заключыў з РФ дамову на пастаўку дызельнага паліва і запатрабаваў ад афіцыйнага Кіева спыніць абстрэл расійскіх НПЗ.