"Яндэкс.Таксі" часова не падключае новых перавозчыкаў у Беларусі

Таксі, ілюстрацыйнае фота

Таксі, ілюстрацыйнае фота

У Беларусі часова абмежаванае падключэнне новых перавозчыкаў да "Яндэкс.Таксі". Пра гэта паведамляе Асацыяцыя прафесійных перавозчыкаў пасажыраў (АППАТ).

На сайце службы пры спробе зарэгістраваць новага партнёра з'яўляецца паведамленне: "Форма закрытая. Аўтар формы скончыў прыём адказаў".

У АППАТ тлумачаць, быццам гэтая мера неабходная для стабільнай працы тых, хто ўжо супрацоўнічае з "Яндэкс.Таксі". Форму абяцаюць нанова адкрыць, "як толькі ўсё адновяць".

Маштабныя перабоі ў працы сэрвісаў "Яндэкса" пачаліся пасля серыі атак украінскіх дронаў на дата-цэнтры кампаніі. За некалькі дзён былі пашкоджаныя адразу тры ключавыя дата-цэнтры ў розных рэгіёнах Расіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.