Больш за 500 млн рублёў пойдзе з бюджэту ў фонд Лукашэнкі ў 2027-м
Аляксандр Лукашэнка ў сховішчы золатавалютнага рэзерву Беларусі ў 2010-м
513 мільёнаў рублёў пойдзе ў 2027-м з рэспубліканскага бюджэту ў рэзервовы фонд Лукашэнкі. Гэта вынікае з праекту дакумента, які хутка будзе разглядаць Палата прадстаўнікоў.
Гэта больш, чым выдаткі на экалогію ці культуру — на гэтыя напрамкі з рэспубліканскага бюджэту сумарна пойдзе прыблізна 601 млн рублёў.
Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту ў 2027 годзе плануецца ў памеры больш за 1,9 млрд рублёў.