Курс, заробкі і "адзін раён — адзін праект": дзе рост, а дзе ілюзія? Эфір
Анастасія Лузгіна / fecebook.com
Курс долара зноў расце, рубель — пад ціскам: на 5 траўня афіцыйны курс складае каля 2,83 BYN за долар, і рынак паказвае ўзмацненне попыту на валюту. На гэтым фоне ўлады кажуць пра рост заробкаў, інвестыцый і "пазітыўную дынаміку", але ўзнікае галоўнае пытанне — наколькі гэта ўстойліва і што насамрэч адбываецца з эканомікай?
Паралельна Аляксандр Лукашэнка праводзіць паседжанне па ініцыятыве "Адзін раён — адзін праект", называючы яе стратэгічнай задачай. У справаздачах — мільярды інвестыцый, тысячы працоўных месцаў і планы падвоіць паказчыкі, але пры гэтым гучыць і крытыка: прыпіскі, слабы кантроль і нераўнамерны эфект па рэгіёнах. Эканоміка нібыта расце — але за кошт чаго і наколькі гэта якасны рост?
Што адбываецца з беларускім рублём і ці варта чакаць яго аслаблення? Ці рэальна растуць даходы — ці гэта толькі статыстыка? Ці працуе стаўка на рэгіянальныя праекты? І што паказваюць вынікі знешняга гандлю?
Пра гэта і не толькі гаворым з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной.
Эфір пачнецца а 14:00 па Мінску, задавайце пытанні!