Уладзімір Зяленскі пагражае Беларусі — і едзе на саміт у Ерэван. Чаго чакаць? Эфір
Аляксандр Класкоўскі / Еўрарадыё
Пагрозы Уладзіміра Зяленскага ў бок Беларусі гучаць усё больш жорстка: пасля "спецыфічнай актыўнасці" на мяжы — двух верталётаў і паветранага шара-рэтранслятара — Кіеў заяўляе пра гатоўнасць да ваеннага адказу.
Гаворка ідзе ўжо не пра ізаляваныя інцыдэнты, а пра магчымы сцэнар эскалацыі з удзелам нашай краіны, а значыць — з рызыкай правакацый і ўцягвання ў вайну.
На гэтым фоне 4 траўня ў Ерэване праходзіць саміт еўрапейскіх лідараў, дзе прысутнічаюць кіраўнікі шарага краін ЕС. Таксама на саміт запрасілі Уладзіміра Зяленскага і Святлану Ціханоўскую — і гэта адбываецца акурат пасля гучных заяў і росту напружання вакол Беларусі.
Чаго чакаць ад гэтай сустрэчы?
Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з палітычным аглядальнікам ІА "Позірк" Аляксандрам Класкоўскім.